21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў В'етнаме пройдуць у маі 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын 21 лютага правёў сустрэчу з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Туан Фонгам.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, абмен візітамі, рэалізацыю гандлёва-эканамічных праектаў, правядзенне Дзён культуры Беларусі ў В'етнаме ў маі 2017 года, а таксама паглыбленне ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.