Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2022

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні Выбарчага кодэкса

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні Выбарчага кодэкса

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект у Авальнай зале прадставіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. Праект закона "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" унесены ў Палату прадстаўнікоў 6 снежня 2022 года Прэзідэнтам. 

Законапраект падрыхтаваны ў адпаведнасці з п.2 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год, зацверджанага ўказам Прэзідэнта ад 23 снежня 2021 года. Згодна з п.2 плана мерапрыемстваў па прывядзенні законаў у адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, зацверджанага прэм'ер-міністрам, кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, старшынёй Савета Рэспублікі, старшынёй Палаты прадстаўнікоў ад 22 красавіка 2022 года нумар 11/17, Выбарчы кодэкс прыводзіцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстытуцыі. Акрамя таго, карэкціроўка Выбарчага кодэкса накіравана на прывядзенне яго норм у адпаведнасць з законам ад 12 кастрычніка 2021 года нумар 124-З "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", законам ад 1 чэрвеня 2022 года нумар 175-З "Аб дзяржаўнай службе", дэкрэтам Прэзідэнта ад 8 лістапада 2021 года нумар 7 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", іншымі заканадаўчымі актамі.

"Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з'яўляецца прывядзенне Выбарчага кодэкса ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй, а таксама яго карэкціроўка з улікам сучаснага стану грамадскіх адносін у сферы выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь, існуючага практычнага вопыту правядзення выбараў і рэферэндумаў, а таксама ўзгадненне яго палажэнняў з іншымі заканадаўчымі актамі, выключэнне прабелаў і прававой нявызначанасці па асобных пытаннях", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Паводле яго слоў, апошнія змяненні Асноўнага закона без перабольшання закранулі ўсе стадыі выбарчага працэсу. "Рэгламентавана фарміраванне вышэйшага прадстаўнічага органа - Усебеларускага народнага сходу, павялічаны да пяці гадоў тэрмін паўнамоцтваў прадстаўнічых органаў, павышаны патрабаванні да кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, зняты асобныя абмежаванні для грамадзян на ўдзел у выбарах, уведзены інстытуты кантролю канстытуцыйнасці і легітымнасці выбараў, перагледжаны падыходы да арганізацыі выбараў дэпутатаў і да фарміравання выбарчых камісій", - дапоўніў дырэктар НЦЗПД.

"Праект закона аб змяненні Выбарчага кодэкса разгледжаны на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, канцэптуальна адобраны Саветам па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі, узгоднены ва ўстаноўленым парадку з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, - расказаў Вадзім Іпатаў. - Па праекце закона праведзена грамадскае абмеркаванне, удзельнікі якога адзначылі актуальнасць і паўнату змяненняў, якія прапануецца ўнесці ў выбарчае заканадаўства".

Вадзім Іпатаў нагадаў, што чарговая выбрачая кампанія пройдзе ў лютым 2024 года. "Калі ўпершыню адбудуцца выбранні дэпутатаў усіх узроўняў у адзіны дзень галасавання, а потым і выбранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Адпаведна старт электаральнаму працэсу будзе дадзены ўжо ў наступным годзе. Для забеспячэння ўсіх выбарчых працэдур уступленне ў сілу змяненняў выбарчага заканадаўства трэба забяспечыць у першай палавіне 2023 года", - адзначыў ён.

Праект закона накіроўваўся ў пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў, на заключэнне ў галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Канчаткова падрыхтаваны да разгляду ў першым чытанні законапраект быў накіраваны Прэзідэнту. Заўвагі, якія паступілі па законапраекце, не маюць канцэптуальнага характару і могуць быць разгледжаны пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі