Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2023

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адказным абыходжанні з жывёламі

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адказным абыходжанні з жывёламі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб адказным абыходжанні з жывёламі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Ён накіраваны на замацаванне агульных прынцыпаў і норм прававога рэгулявання ў сферы абыходжання з жывёламі, пашырэнне ідэй маральнага і гуманнага стаўлення да іх, павышэнне адказнасці ўладальнікаў жывёл.

Праектам закона ў сферы абыходжання з жывёламі прапануецца вызначыць асноўныя кампетэнцыі дзяржаўных органаў, правы і абавязкі ўладальнікаў жывёл. У прыватнасці, прымаць неабходныя меры для прадухілення прычынення шкоды жыццю або здароўю людзей, іншых жывёл і маёмасці, забяспечыць рэгістрацыю жывёлы і магчымасць яе ідэнтыфікацыі, праводзіць ветэрынарныя мерапрыемствы, у тым ліку вакцынацыю ад шаленства. Да ўласнікаў "сабак, якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальнікаў" і "небяспечных сабак" прапануецца ўстанавіць павышаныя патрабаванні.

У мэтах забеспячэння належных умоў утрымання жывёл у пунктах часовага ўтрымання, прытулках, гасцініцах для жывёл, гадавальніках праектам закона прадугледжана працэдура зацвярджэння тыпавых палажэнняў для гэтых аб'ектаў. Акрамя таго, дакументам забараняецца прапаганда жорсткага абыходжання з жывёламі, рэгламентуюцца пытанні развядзення жывёл, іх выгулу.

Як адзначыла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч, ужо цяпер заканадаўцы бачаць вялікі водгук з боку грамадства на гэты законапраект. "Што яшчэ раз пацвярджае яго актуальнасць і неабходнасць", - падкрэсліла яна.

"Гэта нарматыўна-прававы акт, які сабраў усе цяпер дзеючыя палажэнні ў заканадаўстве і ўключыў у сябе навацыі, якія будуць рэгуляваць гэту сферу, - удакладніла дэпутат. - Сярод іх можна выдзеліць адмену абмежавання колькасці жывёл, якія могуць утрымлівацца ў дамашніх умовах. Вывучыўшы правапрымяняльную практыку, рабочая група прыйшла да высновы, што такая норма не дзейнічае на сённяшні момант. Але разам з тым хачу падкрэсліць, што мы не дазваляем неабмежаваную колькасць жывёл, мы хутчэй прапануем новы механізм, які будзе рэгуляваць гэту сферу і не будзе дапускаць нядобрасумленнага ўтрымання жывёл у дамашніх умовах. Гэта значыць, мы абавязуем уладальнікаў прадаставіць ім такія ўмовы ўтрымання, як неабходная прастора, паветра, святло, умовы для руху. Акрамя таго, абавязуем выконваць усе заканадаўчыя акты, якія існуюць на сённяшні дзень, улічваць правы і законныя інтарэсы грамадзян. Гэта значыць ствараем механізм, які дазволіць нават у выпадку ўтрымання, скажам, аднаго сабакі, але пры незахаванні неабходных умоў, заканадаўча ўрэгуляваць такую праблему".

"Хачу падкрэсліць, што пасля першага чытання плануецца грамадскае абмеркаванне законапраекта, - дадала парламентарый. - Мы спадзяёмся на актыўны водгук грамадзян, каб вывучыць іх меркаванне наконт такіх навацый".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі