30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей абмеркавана на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дэлегацыяй дэпутатаў парламента Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Брытанскую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік міжпартыйнай групы па Беларусі Джон Вітынгдэйл.
На сустрэчы бакі адзначылі прыкметную актывізацыю беларуска-брытанскага супрацоўніцтва ў 2017-2018 гадах і абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня.
На сустрэчы бакі адзначылі прыкметную актывізацыю беларуска-брытанскага супрацоўніцтва ў 2017-2018 гадах і абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня.