Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2015

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння на пасяджэнні ратыфікавалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент быў падпісаны кіраўнікамі дзяржаў у Мінску 10 мая 2015 года. У агульных рысах ім прадугледжана развіццё доўгатэрміновых і стабільных адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства.

Як растлумачыла, прадстаўляючы дакумент, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, развіццё адносін з Кітаем - прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. "Беларуска-кітайскія палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі дынамічна развіваюцца, што, у першую чаргу, абумоўлена адсутнасцю прынцыповых супярэчнасцей, агульнасцю прынцыпаў унутранай і знешняй палітыкі, супадзеннем поглядаў дзвюх краін на найважнейшыя праблемы ў сусветным парадку дня. Эфектыўнаму развіццю беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння садзейнічаюць і асабістыя даверныя кантакты паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў", - адзначыла Алена Купчына.

У прыватнасці, згодна з дакументам Беларусь і Кітай абавязуюцца ў сваіх узаемаадносінах не прымяняць сілу або пагрозу сілай у адпаведнасці з палажэннямі Статута ААН і іншымі агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, вырашаць рознагалоссі выключна мірнымі сродкамі, не ўмешвацца пад любым выглядам ва ўнутраныя справы адзін аднаго.

Артыкулам 5 дагавора прадугледжана, што беларускі бок прытрымліваецца палітыкі "аднаго Кітая", прызнае, што ўрад гэтай краіны з'яўляецца адзіным законным і прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая.

Кітайскі бок у сваю чаргу падтрымлівае намаганні беларускага боку, накіраваныя на абарону незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і забеспячэнне палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, выступае супраць умяшання знешнімі сіламі пад любым выглядам ва ўнутраныя справы Беларусі.

Акрамя таго, бакі маюць намер на аснове ўзаемнай выгады сумесна падтрымліваць стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансавай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, энергетычнай, касмічнай, транспартнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, сельскагаспадарчай, гуманітарнай і іншых сферах.

Дагавор дзейнічае на працягу 10 гадоў з аўтаматычным прадаўжэннем на наступныя пяцігадовыя перыяды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі