Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліп 2016

Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведае "Славянскі базар у Віцебску"

11 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэлегацыя Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі наведае XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе 14-18 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

14 ліпеня саюзныя парламентарыі прымуць удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю фестывалю. У гэты ж дзень яны наведаюць урачыстае адкрыццё форуму.

15 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" адбудзецца Дзень Саюзнай дзяржавы. "Мерапрыемства з'яўляецца традыцыйным для фестывалю з 2003 года, а яго ўдзельнікамі становяцца дзеячы палітыкі і культуры, прадстаўнікі органаў улады Саюзнай дзяржавы, ветэранскіх арганізацый і маладзёжных аб'яднанняў, - адзначылі ў прэс-службе. - У гэты дзень прадстаўнікамі Парламенцкага сходу і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы будуць ускладзены вянкі і кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі. Святочны канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае..." з удзелам Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай арміі імя А.В.Аляксандрава адбудзецца ў Летнім амфітэатры. Для гасцей вечара выступяць Ларыса Доліна, Надзея Бабкіна, Вольга Кармухіна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Мікалай Скорыкаў і іншыя. У афіцыйнай частцы мерапрыемства будзе зачытана прывітанне старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна".

Другім традыцыйным мерапрыемствам Дня Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары" з'яўляецца наведванне прадстаўнікамі Парламенцкага сходу дзіцячых дамоў Віцебска. У час візіту дэпутаты азнаёмяцца з умовамі пражывання і правядзення вольнага часу дзяцей, а таксама сустрэнуцца з кіраўніцтвам і выхаванцамі ўстановы. Акрамя таго, парламентарыі плануюць наведаць Віцебскае кадэцкае вучылішча і абмеркаваць з яго кіраўніцтвам удзел кадэтаў у грамадзянска-патрыятычнай змене навучэнцаў Саюзнай дзяржавы. Адбудуцца таксама візіты парламентарыяў у Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, а затым - на пляцоўку па будаўніцтве самай магутнай гідраэлектрастанцыі Беларусі - Віцебскай ГЭС.

18 ліпеня ў дзень завяршэння XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" дэпутаты аб'явяць імёны і ўручаць прызы пераможцам у намінацыях "Лепшы выканаўца эстраднай песні ад Рэспублікі Беларусь" і "Лепшы выканаўца эстраднай песні ад Расійскай Федэрацыі" міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу прысуджаюцца штогод з 2007 года.

Дэлегацыю саюзных парламентарыяў узначаліць старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, член Камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Алена Афанасьева. У яе склад увойдуць таксама старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Мікалай Казаравец, член Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Аляксандр Сягоднік і член Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі