Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2016

Дэлегацыя Беларусі ўдзельнічае ў сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з пастаянным прадстаўніком Беларусі ў Жэневе Юрыем Амбразевічам прымае ўдзел у 31-й сесіі Савета Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека (СПЧ), якая пачала сваю работу 29 лютага ў Жэневе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У час сесіі будуць арганізаваны 9 тэматычных дыскусій, уключаючы штогадовае пасяджэнне па правах дзіцяці, інтэрактыўнае абмеркаванне па правах інвалідаў, дыскусію па правах людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД. Будуць абмяркоўвацца таксама пытанні прыцягнення вопыту і іншага садзейнічання міжнароднай супольнасці для пашырэння правоў чалавека ў нацыянальных дзяржаўна-палітычных сістэмах.

З нагоды 10-годдзя Савета па правах чалавека ў ходзе сегмента высокага ўзроўню сесіі адбыліся выступленні старшыні Генеральнай Асамблеі ААН Могенса Люкетафта, Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай, Адміністратара ПРААН Хелен Кларк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі