Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Снж 2022

Дэкрэтам Вышэйшага дзяржсавета зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2023 год

Дэкрэтам Вышэйшага дзяржсавета зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2023 год
Фота з архiва

27 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 26 снежня зацверджаны бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2023 год. Інфармацыя аб гэтым апублікавана на сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы са спасылкай на дзяржсакратара СД Дзмітрыя Мезенцава, паведамляе БЕЛТА.

Падпісалі дакумент старшыня Вышэйшага дзяржсавета, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

"Прыярытэтнымі застаюцца праграмы Саюзнай дзяржавы, якія традыцыйна фінансуюцца з саюзнага бюджэту. У 2023 годзе плануецца рэалізацыя васьмі такіх праграм. Будуць вырашацца важнейшыя задачы ў касмічнай сферы - на этапе стварэння ўнікальных касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, што дазволіць забяспечыць даследаванні атмасферы і зямной паверхні - па запатрабаванні рэальных галін эканомікі. Значным напрамкам супрацоўніцтва бакоў застаецца сфера электронікі і мікраэлектронікі", - расказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Ён таксама падкрэсліў, што ў сувязі з узрастаючым значэннем забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, з саюзнага бюджэту будзе прафінансавана стварэнне шэрага аб'ектаў ваеннай і пагранічнай інфраструктуры. Акрамя таго, прадоўжыцца ўзаемадзеянне ў сферы аховы здароўя, будуць праведзены даследаванні па распрацоўцы тэхналогій мембраннай аховы арганізма чалавека ад вірусаў. Дзяржсакратар дадаў, што ў бюджэце таксама прадугледжана падтрымка праектаў і 33 мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, якія маюць культурную, гуманітарную і патрыятычную накіраванасць. "Бакі прадоўжаць супрацоўніцтва па важнай тэме абароны гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, аб шматвяковай сумеснай гісторыі нашых народаў", - адзначыў ён.

"Фінансаванне праграм, праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, інфармацыйнае суправаджэнне саюзнага будаўніцтва будзе забяспечана своечасова, без затрымак, пачынаючы са студзеня наступнага года", - рэзюмаваў Дзмітрый Мезенцаў.

Як паведамлялася БЕЛТА, 19 снежня пры разглядзе на сесіі Парламенцкага сходу праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2023 год гаварылася, што даходная частка бюджэту складзе 5 млрд 966 млн расійскіх рублёў. Яна будзе сфарміравана за кошт узносаў Беларусі і Расіі, а таксама нявыкарыстаных астаткаў саюзнага бюджэту за 2022 год. Расходная частка запланавана ў памеры 5 млрд 67 млн расійскіх рублёў. Прафіцыт складзе 899 млн расійскіх рублёў.

78 працэнтаў бюджэту ў 2023 годзе накіруюць на рэалізацыю чатырох праграм Саюзнай дзяржавы, а таксама 33 мерапрыемстваў. Яшчэ чатыры праекты праграм Саюзнай дзяржавы знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. У выпадку іх прыняцця на выкананне гэтых праграм будуць накіраваны сродкі прафіцыту бюджэту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі