15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сустрэўся сёння з прадстаўнікамі місіі МВФ на чале з кіраўніком місіі па Рэспубліцы Беларусь Жакам Міньянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва з гэтай міжнароднай арганізацыяй.
Сяргей Румас праінфармаваў аб бягучым стане эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу на трох пытаннях, пазіцыя місіі па якіх для Беларусі важна. "Па-першае, баланс паміж падтрыманнем эканамічнага росту, з аднаго боку, і накапленнем рэзерваў, зніжэннем доўгу і слабаабароненасці эканомікі, з іншага. Па-другое, нявызначанасць у знешніх фактарах, якія ўплываюць на нашу эканоміку. Па-трэцяе, структурныя пераўтварэнні і праграма ўрада", - адзначыў ён.