6 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 ліпеня сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі дынаміку развіцця беларуска-амерыканскіх адносін за апошнія два гады і абмяняліся думкамі па далейшых перспектывах развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.
Уладзімір Макей падзякаваў Роберту Райлі за яго намаганні па выбудоўванні канструктыўнага дыялогу паміж Мінскам і Вашынгтонам.