Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Май 2015

Бусько: Дасягнута дамоўленасць аб візіце латвійскіх парламентарыяў у Беларусь

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок прыняў удзел у пасяджэнні ў сейме Латвіі, на якім абмяркоўваліся вынікі Рыжскага саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Віталь Бусько, які прымаў удзел у гэтай сустрэчы.

Дэпутат растлумачыў, што ў Рызе адбылася сустрэча са старшынёй камітэта сейма Латвіі па еўрапейскіх адносінах Лалітай Чыгане і старшынёй камітэта сейма Латвіі па міжнародных справах Оярсам Калніньшам. "Была вельмі плённая сустрэча. У нас адбылася дэталёвая размова. Ёсць практычна поўнае разуменне па ўсіх пытаннях. Дасягнута дамоўленасць аб іх візіце ў Беларусь", - сказаў Віталь Бусько. Ён таксама звярнуў увагу, што ў латвійскіх калег ёсць жаданне наведаць у тым ліку і Віцебск, дзе знаходзіцца консульская ўстанова Латвіі.

Віталь Бусько дадаў, што парламентарыяў Латвіі цікавіць міжрэгіянальнае, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва. Таксама з імі абмяркоўвалася дарожная карта "Усходняга партнёрства", якая будзе рэалізавана да наступнага саміту ініцыятывы. "Рыжскі саміт ужо стаў гісторыяй. Мы павінны думаць аб тым, што будзе заўтра. Тут яшчэ трэба разумець, што ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" не азначае членства ў ЕС. Аб гэтым, дарэчы, гаварыла канцлер ФРГ Ангела Меркель на саміце ў Рызе", - сказаў беларускі дэпутат.

Акрамя таго, ён нагадаў аб пазіцыі Беларусі наконт таго, што "Усходняе партнёрства" трэба напаўняць канкрэтнымі справамі, а не гучнымі рэзалюцыямі. "Вядома, мы чакаем завяршэння працэсу спрашчэння візавых працэдур. Далей можна развіваць праекты ў экалогіі, энергетыцы і гэтак далей. Таксама трэба развіваць і праекты па развіцці пагранічнай інфраструктуры. Беларусь - гэта адзіная краіна, якая мяжуе адразу з трыма краінамі ЕС", - сказаў Віталь Бусько. Таксама латвійскі бок прадэманстраваў сваё станоўчае стаўленне да намаганняў Беларусі па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. "Нашы калегі гэта вельмі цэняць. Змянілася танальнасць размоў, істотна пашырылася кола абмяркоўваемых праблем", - канстатаваў дэпутат.

Парламентарый адзначыў, што ў Рызе на сустрэчы ў сейме ўзнімалася і пытанне аб тым, што да краін - удзельніц ініцыятывы не можа быць аднолькавага падыходу. Ён павінен быць дыферэнцыраваным. Да таго ж удзел ва "Усходнім партнёрстве" не азначае, што Беларусь павінна выбіраць паміж Захадам і Усходам.

Як паведамлялася, раней Оярс Калніньш заяўляў у эксклюзіўным каментарыі для БЕЛТА, што ён вельмі пазітыўна ставіцца да ідэі перагавораў па Украіне ў Мінску. Таксама латвійскі дэпутат падзяляе думку, што Беларусь як адзіная краіна ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая не мае тэрытарыяльных праблем і канфліктаў, - донар міру ў сваім рэгіёне. "У першую чаргу, лічу, важна, што Беларусь захоўвае сваю палітычную незалежнасць і суверэнітэт. Вы можаце працаваць з усімі: з Расіяй, з Латвіяй, з Еўрасаюзам. Нейтральная пазіцыя, на самай справе, гэта пазітыўны статус", - адзначыў дэпутат сейма Латвіі.

Латвійскі парламентарый падтрымлівае ідэю інтэграцыі інтэграцый, раней выказаную Прэзідэнтам Беларусі. На яго погляд, збліжэнне некаторых постсавецкіх краін з ЕС не азначае, што яны адыходзяць ад супрацоўніцтва з Расіяй і ЕАЭС. Для яго таксама важная эканамічная частка ўзаемадзеяння. "Мы можам мець розныя адносіны да пытанняў правоў чалавека, дэмакратыі. Але нам не трэба дапускаць, каб гэта блакіравала наша супрацоўніцтва. Самыя важныя рэчы - гэта мір і бяспека. Людзі не павінна гінуць у канфліктах. Гэта задача нумар адзін", - падкрэсліў ён раней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі