8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку 2024 года звыш 62,5 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 62 648 іншаземцаў з Еўрасаюза: 31 859 грамадзян Літвы, 14 672 грамадзяніны і 3780 неграмадзян Латвіі, а таксама 12 337 іншаземцаў з польскімі пашпартамі.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 863 254 іншаземцы: 527 070 грамадзян Літвы, 199 473 грамадзяніны і 59 895 неграмадзян Латвіі, а таксама 76 816 грамадзян Польшчы.