20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2023 года 384 343 іншаземцы ўехалі на нашу тэрыторыю з Літвы, Латвіі і Польшчы без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму 769 329 турыстаў з суседніх краін Еўрасаюза прыбылі ў Беларусь. Так, на беларускую тэрыторыю ўехалі 479 868 грамадзян Літвы, 176 635 грамадзян і 53 895 неграмадзян Латвіі, 58 931 грамадзянін Польшчы.
З 1 студзеня 384 343 іншаземцы ўехалі ў Беларусь з боку ЕС без віз: 231 605 грамадзян Літвы, 88 501 грамадзянін і 27 016 неграмадзян Латвіі, а таксама 37 221 грамадзянін Польшчы.