20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь з пачатку 2023 года ўехалі 3 193 грамадзяніны Украіны, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, транзітам праз Польшчу прыбылі 2 366 украінскіх грамадзян, праз Літву - 637, праз Латвію - 190.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 77 897 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу - 15 890, транзітам праз Польшчу - 48 871, праз Літву - 10 787, праз Латвію - 2 349.