9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Пытанні бяспекі і эканамічнага ўзаемадзеяння абмяркуюць прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы. Аб гэтым расказаў кіраўнік расійскай дзяржавы, вітаючы беларускага калегу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы цяпер пагаворым па ўсіх пытаннях: і па пытаннях бяспекі, эканамічнага ўзаемадзеяння. Ёсць пра што пагаварыць", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, тое, як развіваецца эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, не можа не радаваць, а яго тэмпы Прэзідэнт Расіі лічыць "вельмі добрымі".
"Якасць узаемадзеяння, структура нашых эканамічных узаемаадносін мяняюцца ў патрэбны бок. Перш за ўсё ўпор робіцца не толькі на традыцыйную галіну, але і на высокатэхналагічныя сферы. Гэта не можа не радаваць", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Гаворачы ў цэлым аб сітуацыі ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. "Я нават сказаў бы, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш вострых пытаннях, аб якіх мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе ў адпаведнасці з планам: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Таму ўсё ў адпаведнасці з планам, усё стабільна", - сказаў расійскі лідар.