1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб умацаванні супрацоўніцтва і актывізацыі абмену навінамі падпісана паміж інфармацыйным агенцтвам "Сіньхуа" (КНР) і Беларускім тэлеграфным агенцтвам, паведамляе БЕЛТА.
Упершыню пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БЕЛТА і Сіньхуа было падпісана 8 студзеня 1993 года, перападпісана 1 чэрвеня 2018-га.
У новым пагадненні прадугледжваецца абмен тэкставымі навінамі, фота і відэа, узаемная падтрымка і прасоўванне ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках.
БЕЛТА і Сіньхуа дамовіліся праводзіць абмены вопытам і падрыхтоўку журналістаў, рэдактараў і тэхнічных супрацоўнікаў у мэтах паляпшэння іх прафесійных навыкаў.
Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі абодвух бакоў.