Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Чэр 2023

Бельскі: Расія падтрымае Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця

Бельскі: Расія падтрымае Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія падтрымае Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця, паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі перад пасяджэннем Каардынацыйнага камітэта сумеснага праекта "Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект прадугледжвае далейшую нацыяналізацыю і адаптацыю Мэт устойлівага развіцця да ўмоў Беларусі", - сказаў Валерый Бельскі. Ён растлумачыў: гэты праект, донарам якога з'яўляецца Расійская Федэрацыя, разлічаны на тры гады, аб'ём фінансавання - $3,5 млн.

Паводле слоў намесніка старшыні Савета Рэспублікі, праект прадугледжвае пашырэнне партнёрства грамадзянскай супольнасці, органаў дзяржаўнага кіравання з зацікаўленымі структурамі, адказнымі за рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця.

"Праект даволі шырокі, - адзначыў Валерый Бельскі. - Цяпер мы канцэнтруемся на пытаннях навучання, пытаннях удасканалення паказчыкаў ацэнкі дасягнення Мэт устойлівага развіцця, уключанасці як мага большай колькасці нашых грамадзян у работу па іх дасягненні. Праект адаптыўны, ён можа мяняцца: калі будуць стаяць нейкія іншыя задачы, яго фармат, рэгламент мае на ўвазе, што можна рабіць карэкціроўку на этапе рэалізацыі".

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі падкрэсліў значнасць гэтага праекта. Ён заўважыў, што ў сувязі з санкцыямі шэраг донараў прыпыніў або замарозіў супрацоўніцтва па многіх напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця, звязаных з пытаннямі глабальнага характару, напрыклад, пераадоленнем наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Цяпер такая падтрымка, па сутнасці, аднаўляецца.

На пасяджэнні Каардынацыйнага камітэта разглядаліся пытанні старту праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі для Беларусі, зацверджаны склад камітэта і рабочы план рэалізацыі гэтага праекта.

У цэлым, што датычыцца дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, Валерый Бельскі заўважыў: суседзі, партнёры адзначаюць вялікі прагрэс у гэтым напрамку. "Мы з'яўляемся краінай з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Мы не адчуваем праблем, звязаных з недаяданнем, голадам, якія непакояць свет. У нас устойлівая сітуацыя з экалогіяй, цудоўныя дасягненні ў сферы эканамічнага развіцця", - сказаў ён.

Між тым, як адзначыў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, устойлівасць эканомікі ва ўмовах стрэсу, абумоўленага санкцыямі, яшчэ раз даказвае: сацыяльна-эканамічная мадэль развіцця, якую выбрала Беларусь больш як 30 гадоў таму, даказала сваю правільнасць і эфектыўнасць.

"Мы можам ганарыцца гэтымі дасягненнямі і рабіць рэкламу сваёй краіне. Паказчыкі, якія закладваюцца для ацэнкі прагрэсу, у многім універсальныя і даюць магчымасць людзям параўнаць сваю якасць і ўзровень жыцця, стан забяспечанасці паслугамі ў сферы аховы здароўя, адукацыі, даходу (з аналагічнымі паказчыкамі. - Заўвага БЕЛТА) у іншых краінах", - упэўнены Валерый Бельскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі