20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" з 18 верасня пачне выконваць чартарныя рэйсы на егіпецкі курорт Марса-Алам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Facebook-акаўнт авіяперавозчыка.
Усе падрабязнасці "Белавія" рэкамендуе ўдакладняць у турыстычных аператараў.