18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 404 926 іншаземцаў з суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з пачатку года нашу краіну ў бязвізавым парадку наведалі 242 240 грамадзян Літвы, 93 277 грамадзян і 28 319 неграмадзян Латвіі, а таксама 41 090 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 789 912 іншаземцаў: 490 503 грамадзяніны Літвы, 181 411 грамадзян і 55 198 неграмадзян Латвіі, а таксама 62 800 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".