12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 580 676 іншаземцаў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, беларускім бязвізам скарысталіся 376 194 грамадзяніны Літвы, 38 662 неграмадзяніны і 126 399 грамадзян Латвіі, а таксама 39 421 грамадзянін Польшчы.
З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі 195 690 жыхароў суседніх краін ЕС: 127 931 грамадзянін Літвы, 38 265 грамадзян і 11 783 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 17 711 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".