6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім бязвізам скарысталіся больш за 100 тыс. еўрапейцаў. Такую інфармацыю БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
У ведамстве нагадалі, што з 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Польшчы, якія едуць у Беларусь праз беларуска-польскую граніцу. За пяць дзён Беларусь наведалі больш за 150 грамадзян Польшчы. Бязвіз для Літвы і Латвіі дзейнічае з 15 красавіка. За гэты час у нашу краіну прыехалі 68,7 тыс. грамадзян Літвы, 26,3 тыс. грамадзян і 8,6 тыс. неграмадзян Латвіі.
У агульнай колькасці беларускім бязвізавым рэжымам скарысталіся больш за 103 тыс. грамадзян сумежных еўрапейскіх дзяржаў.
У Дзяржпагранкамітэце дадалі, што з падрабязнай інфармацыяй аб бязвізавым наведванні Беларусі можна азнаёміцца ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".