Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Снж 2015

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з КНР аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі

3 снежня. Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала сёння міжурадавае беларуска-кітайскае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пагадненне падпісана 10 мая 2015 года ў Мінску. У прыватнасці, яно прадугледжвае абмен студэнтамі, аспірантамі, дактарантамі, педагогамі і навуковымі работнікамі. Штогод колькасць удзельнікаў абмену з кожнага боку не будзе перавышаць 40 чалавек.

Таксама ў дакуменце гаворыцца аб стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы. Яшчэ адзін напрамак - развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ.

Акрамя таго, сёння ратыфікавана пагадненне Беларусі і Польшчы аб супрацоўніцтве ў сферы папярэджання НС і стыхійных бедстваў, а таксама ў ліквідацыі іх наступстваў. У ім гаворыцца аб узаемнай дапамозе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, правядзенні сумесных вучэнняў, сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў, абмене інфармацыяй і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі