13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Калініным наведае з візітам Бразілію ў лістападзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Анатоль Калінін сёння правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Паула Антоніа Перэйра Пінта. Бакі абмеркавалі асноўныя элементы запланаванага візіту ў Бразілію ў другой палавіне лістапада 2017 года. У ходзе маючага адбыцца наведвання запланаваны правядзенне першага пасяджэння сумеснай беларуска-бразільскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, бізнес-форуму і кантактна-кааперацыйнай біржы з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Бразіліі.
Сёння былі абмеркаваны бягучы стан беларуска-бразільскіх адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння ў прамысловай кааперацыі, нафтахіміі, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.