Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Крс 2015

Беларуска-расійскі венчурны фонд плануецца стварыць да канца 2015 года

14 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларуска-расійскі венчурны фонд плануецца стварыць да канца 2015 года. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін у час адкрыцця этапу Усерасійскага стартап-тура фонду "Сколкава" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер ідзе актыўная работа над стварэннем беларуска-расійскага венчурнага фонду. Да канца 2015 года ён будзе створаны", - адзначыў ён.

Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што цяпер ідзе работа над юрыдычнымі дакументамі. "Да ліпеня мы плануем падпісаць рамачнае пагадненне. І калі ўсё добра пойдзе, то ў верасні пяройдзем да стварэння непасрэдна самога фонду. Ужо да канца года мы пачнём работу", - растлумачыў ён. Старшыня ДКНТ таксама паведаміў, што аб'ём фінансавання фонду будзе не менш як $10 млн з кожнага боку.

Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч адзначыў, што праблем са стварэннем фонду няма. Гаворачы аб аб'ёмах фінансавання, ён падкрэсліў, што "для пачатку гэтай сумы будзе дастаткова, а потым трэба будзе павялічваць фонд".

У Мінску 14-15 красавіка 2015 года праходзіць этап Усерасійскага стартап-тура фонду "Сколкава". На ўдзел у конкурсе праектаў у рамках стартап-тура пададзена каля 900 заявак па пяці тэматычных напрамках: інфармацыйныя тэхналогіі, біялагічныя і медыцынскія тэхналогіі, энергаэфектыўныя тэхналогіі, прамысловыя тэхналогіі і матэрыялы, інавацыі для дзяцей. З іх для прэзентацыі адабрана больш за 200. Найбольшая колькасць заявак прадстаўлена па інфармацыйных тэхналогіях, а таксама новых матэрыялах, прамысловых і біямедыцынскіх тэхналогіях. Мэта тура - пошук перспектыўных інавацыйных рашэнняў і дапамога распрацоўшчыкам у фарміраванні ўласнай стратэгіі развіцця. У рамках стартап-тура пройдзе таксама навучальная праграма (уключае ў сябе майстар-класы, трэнінгі і семінары па самых актуальных тэмах ад вядучых спецыялістаў у галіне рэалізацыі інавацыйных праектаў).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі