Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Чэр 2016

Беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульс

24 чэрвеня, Ташкент /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Ташкенце на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Дамадардасам Модзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы адносіны развіваюцца даволі дынамічна. Але ў апошнія гады я адчуваю, што патрэбны дадатковы імпульс і штуршок для развіцця гэтых адносін", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час візіту Прэзідэнта Індыі ў Беларусь, бакі дамовіліся аб тым, каб прыкладна да 2018 года дасягнуць узроўню тавараабароту $1 млрд. "Зразумела, пад гэты мільярд нам трэба стварыць нейкую эканамічную дарожную карту, каб дасягнуць гэтага рубяжа", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульсПаводле слоў Прэзідэнта, паміж Беларуссю і Індыяй створана дастатковая дагаворна-прававая база, каб адносіны маглі паспяхова развівацца. Бакі таксама рэалізуюць шэраг сур'ёзных двухбаковых праектаў, у прыватнасці, у сферы фармакалогіі.

"У нас вельмі добра развіваецца супрацоўніцтва паміж акадэміямі навук. Навукова-тэхнічныя праекты ў сферах энергетыкі, космасу, "зялёнай індустрыі", нана- і біяіндустрыі, робататэхнікі, фармацэўтыкі, атамнай энергетыкі атрымалі сваё развіццё паміж Індыяй і Беларуссю, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы сур'ёзна рыхтуемся да таго, каб у лістападзе 2016 года наведаць міжнародны гандлёвы кірмаш у Нью-Дэлі, дзе ўжо сёння запланавана правядзенне Дзён беларускай навукі ў Індыі".

Беларуска-індыйскім адносінам неабходна надаць дадатковы імпульс"Словам, у нас ёсць добрыя напрамкі супрацоўніцтва, але я лічу, што на гэтым спыняцца нельга. Трэба рухацца наперад. І мы, вядома ж, чакаем вашай большай прысутнасці ў цэнтры Еўропы. Для вялікай Індыі гэта будзе нядрэнна, і мы гатовы рэалізаваць вашы інтарэсы ў Беларусі настолькі, наколькі гэта вам выгадна", - дадаў беларускі лідар.

Аб'ём беларуска-індыйскага гандлю ў студзені-красавіку 2016 года склаў $126,6 млн. Дадатнае гандлёвае сальда для Беларусі - $23 млн.

Перспектыўнымі з'яўляюцца пастаўкі ў Індыю прадукцыі ААТ "БелАЗ". У снежні 2015 года падпісана пагадненне з кампаніяй "Трывені" на набыццё тэхнікі на суму амаль $15 млн. Прапрацоўваецца пастаўка пробнай партыі з 10 самазвалаў грузападымальнасцю 240-360 т для індыйскіх дзяржаўных вугальных кампаній. Завершана будаўніцтва сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні самазвалаў БелАЗ у горадзе Нагпур (штат Махараштра), афіцыйнае адкрыццё якога адбылося ў маі 2016 года.

У маі 2016 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ "МТЗ" і кампаніямі "Сохра груп" і "Кундан груп" па вытворчасці трактароў у Індыі.

Акрамя таго, у маі бягучага года паміж ААТ "МАЗ" і кампаніяй "Эм Джы Аўтамотыус" падпісана пагадненне аб стварэнні ў Індыі зборачнай вытворчасці аўтобусаў. ААТ "Гомсельмаш" сумесна з кампаніямі "ДВР Інфратэк" і "Ціртх Агра" прапрацоўвае магчымасць стварэння ў Індыі зборачнай вытворчасці беларускіх камбайнаў.

У Беларусі выконваецца шэраг інвестыцыйных праектаў у сферы фармацэўтыкі з удзелам індыйскіх кампаній "Лок-Бета Фармасьютыкалс", "Натка Фарма" і "Хетэра Драгз", у тым ліку па стварэнні вытворчасці анкалагічных прэпаратаў і выпуску прэпаратаў для ветэрынарных патрэб.

Узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы ажыццяўляецца па адпаведным міжурадавым беларуска-індыйскім пагадненні. Таксама працуе пагадненне аб супрацоўніцтве паміж акадэміямі навук. Зацверджаны дзевяць навукова-даследчых праектаў у такіх сферах, як біяінфарматыка і біятэхналогіі, нанатэхналогіі і нанамедыцына, фатоніка, экалогія, аднаўляльныя крыніцы энергіі.

У лістападзе 2016 года ў рамках нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Індыйскім міжнародным гандлёвым кірмашы запланавана правядзенне Дзён беларускай навукі ў Індыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі