16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-латвійскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў плануецца правесці ў Мінску 22 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Плануецца, што для ўдзелу ў кансультацыях з рабочым візітам у Мінск прыбудзе дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэговічс. Латвійскую дэлегацыю прыме намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.
"Бакі абмяркуюць стан адносін паміж Беларуссю і ЕС, двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі, рэгіянальнае ўзаемадзеянне", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.