1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Судана Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З цеплынёй успамінаю нядаўнюю сустрэчу з вамі ў час вашага візіту ў Мінск, які надаў значны імпульс далейшаму паглыбленню міждзяржаўнага дыялогу і рэалізацыі існуючага патэнцыялу беларуска-суданскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь з вялікай увагай ставіцца да развіцця двухбаковых адносін з Суданам, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, і зробіць усё магчымае для ажыццяўлення дасягнутых дамоўленасцей.