Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2021

Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у ЕС і наросціць у СНД, Кітаі, далёкім замежжы

Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у ЕС і наросціць у СНД, Кітаі, далёкім замежжы

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і наросціць у СНД, Кітаі, далёкім замежжы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах. Не маю на ўвазе, што мы скарачаем пасольствы, загранустановы. Мы скарачаем колькасць дыпламатычнага персаналу. Але яго мы ў значнай меры перакідваем на іншыя ўчасткі работы, на іншыя напрамкі, дзе яны будуць запатрабаваны - гэта краіны СНД, мы ўмоцоўваем шэраг пасольстваў, і краіны далёкай дугі", - сказаў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, дыпламатычная прысутнасць Беларусі будзе ўмацавана ў краінах, якія з'яўляюцца для нашай краіны стратэгічна важнымі партнёрамі, напрыклад, у Кітаі, Індыі. "Мы думаем над адкрыццём новых пасольстваў у Афрыцы, краінах, якія з'яўляюцца і плацежаздольнымі, і дзе запатрабавана наша прадукцыя", - адзначыў міністр.

Гаворачы аб прычынах намечанай рэструктурызацыі, ён сказаў: "Сітуацыя на знешнім контуры Беларусі радыкальна мяняецца, мяняецца свет у цэлым, з'яўляецца шмат новых выклікаў і пагроз, на якія неабходна рэагаваць, у тым ліку і нашай краіне".

"На Беларусь аказваецца сур'ёзны санкцыйны націск. Гэта таксама накладвае адбітак на дзейнасць Міністэрства замежных спраў і загранустаноў. Мы бачым, што, на жаль, знізіўся ўзровень узаемадзеяння нашых загранустаноў з міністэрствамі замежных спраў краін акрэдытацыі. Гэта датычыцца ў першую чаргу Заходняй Еўропы. У той жа час з'явілася неабходнасць умацавання нашай дзейнасці на іншых флангах", - звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

Запланаваны і змяненні ў структуры цэнтральнага апарату МЗС з мэтай умацаваць знешнеэканамічны і інфармацыйны напрамкі ў дзейнасці МЗС. Так, у хуткім часе з'явіцца новы аддзел - аддзел Кітая, які будзе мэтанакіравана займацца гэтай краінай, якая з'яўляецца для Беларусі гандлёва-эканамічным, стратэгічным партнёрам.

Прэзідэнту таксама былі ўнесены прапановы аб некаторых кадравых назначэннях у МЗС на ўзроўні кіраўніцтва і па назначэнні кіраўнікоў шэрага загранустаноў. "Усе прапановы ў цэлым падтрыманы. У бліжэйшы час будзе прымацца фармалізаванае канкрэтнае рашэнне. Для гэтага неабходны час - патрабуецца запытаць агрэманы на тых ці іншых кіраўнікоў, правесці юрыдычныя працэдуры", - растлумачыў Уладзімір Макей.

Ён дадаў, што намечаныя пераўтварэнні будуць праведзены ў максімальна хуткія тэрміны. "Да новага года мы прымем адпаведны загад, на падставе якога будуць праведзены ўсе перастаноўкі. Такія паўнамоцтвы дэлегаваны Прэзідэнтам міністру замежных спраў, усё гэта ажыццяўляецца ў рамках існуючай штатнай колькасці", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, нягледзячы на сітуацыю, якая мяняецца, патрабаванні да дыпламатаў застаюцца ранейшымі: прафесіяналізм, вернасць абавязку і Айчыне, дзяржаўны падыход да справы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі