Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2021

Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Латвіяй - дэпутат

Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Латвіяй - дэпутат
Фота з архiва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Латвіі і рабочай групы Сейма Латвіі па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі адбылася сёння ў Палаце прадстаўнікоў. Бакі абмеркавалі далейшае развіццё міжпарламенцкіх сувязей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж нашымі дзяржавамі склаліся цёплыя, добрасуседскія адносіны. Нас аб'ядноўваюць канструктыўнае ўзаемадзеянне, грамадска-культурныя, эканамічныя сувязі. З 1996 года ажыццяўляецца актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне ў фармаце рабочых груп, - расказала член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Ганна Старавойтава. - Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў. Важным мы бачым актывізацыю міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Гэта будзе садзейнічаць дыялогу ў духу добрасуседскіх адносін".

Парламентарый адзначыла: 2020-ы - пачатак 2021 года паставілі перад усімі краінамі новыя выклікі. "І ў існуючай геапалітычнай сітуацыі адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца, самае галоўнае, своечасовае і правільнае рэагаванне на выклікі, якія ўзніклі, і ўсё большую канфрантацыю, асабліва ў сацыяльна-палітычнай сферы", - сказала яна.

Ганна Старавойтава падкрэсліла, што ў апошнія дзесяцігоддзі свет стаў сведкам таго, як краіны-канкурэнты працуюць над разбурэннем станоўчага іміджу іншых дзяржаў. "Апошнім часам Беларусь асабліва адчула гэта на сабе: ідзе інфармацыйная падача рэспублікі на міжнароднай арэне ў скажоным, негатыўным фармаце. У сувязі з гэтым я і мае калегі лічым адной з першарадных задач выбудоўванне той траекторыі, якая дасць магчымасць устойліва развівацца і захаваць набыты пазітыўны вопыт ва ўзаемадзеянні з краінамі, дружалюбнымі нам", - дадала яна.

Паводле слоў парламентарыя, пандэмія змяніла структуру сусветнага гандлю, але наша краіна шмат у чым змагла захаваць свае пазіцыі на замежных рынках. "Мы бачым па выніках нашага ВУП, што Беларусь у 2020 годзе адчувала сябе даволі стабільна і мы захавалі многія пазіцыі ў эканамічным складніку. Нягледзячы на напружанасць у палітычнай плоскасці, хочацца адзначыць, што Латвія і Беларусь актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Двухбаковы тавараабарот у памеры $393,6 млн у 2020 годзе сведчыць аб тым, што нашы сувязі ў эканамічным плане не парушаны, - канстатавала яна. - Мы сёння гатовы аказаць усебаковую падтрымку па сумесных праектах, арыентаваных на рынак як Еўрапейскага саюза, так і Еўразійскага эканамічнага саюза. Для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва мы выказваем зацікаўленасць у аднаўленні работы сумесных органаў Беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве".

Ганна Старавойтава рэзюмавала: "Нам хацелася б бачыць у Латвійскай Рэспубліцы дружалюбную краіну, узаемаадносіны з якой будуць накіраваны на садзейнічанне сацыяльна-эканамічнай стабільнасці і дабрабыт нашых грамадзян".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі