Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Врс 2016

Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін - членаў Еўрапейскага саюза і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП) у сталіцы Славакіі Браціславе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Уладзімір Макей агучыў падыходы Беларусі да далейшага развіцця "Усходняга партнёрства" і адносін Беларусі з Еўрасаюзам. У прыватнасці, міністр выказаўся за выкарыстанне "Усходняга партнёрства" ў якасці рамачнага інструмента развіцця ўзаемадзеяння краін - партнёраў УП з Еўрасаюзам з улікам іх нацыянальных прыярытэтаў і ў мэтах умацавання бяспекі, стабільнасці і працвітання ў рэгіёне. Ён адзначыў неабходнасць актывізацыі праектнай дзейнасці па лініі шматбаковага трэка УП. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама выказаў надзею на далейшае пашырэнне канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва краіны з Еўрасаюзам, уключаючы пачатак перагавораў па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС.

На палях мерапрыемства адбыўся шэраг рабочых кантактаў міністра замежных спраў Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, міністрамі замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў УП. У прыватнасці, Уладзімір Макей правёў асобныя сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта і міністрам замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі Жан-Маркам Эро, на якіх абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з гэтымі краінамі, а таксама перспектывы развіцця дыялогу Беларусі і ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі