6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь заўсёды імкнулася да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту народаў абедзвюх краін.
"У гэты знамянальны для вашай краіны дзень шчыра жадаю Вам моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а ўсім шведскім грамадзянам - шчасця і міру", - гаворыцца ў віншаванні.