Кенійскі сцяг
30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь закрывае пасольства ў Эфіопіі і адкрывае ў Кеніі. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.
"У сувязі з праводзімымі мерапрыемствамі па закрыцці загранустановы з 31 жніўня пасольствам будзе спынена выкананне консульскіх функцый", - гаворыцца ў паведамленні.
У выпадку неабходнасці грамадзян просяць звяртацца ў беларускія пасольствы, якія знаходзяцца ў бліжэйшых краінах: Егіпце, Нігерыі, ПАР.
Пасольства Беларусі ў Кеніі плануецца адкрыць у бліжэйшы час. Аб пачатку работы консульскай службы будзе паведамлена дадаткова.