"На жаль, у лютым Еўрасаюз падоўжыў абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі, якія ўжо даўно страцілі якое-небудзь рацыянальнае тлумачэнне. У сувязі з гэтым мы прадаўжаем заклікаць Еўрасаюз зняць астатнія абмежавальныя меры", - сказаў міністр.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў прынесла значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый. У якасці кроку па зняцці астатніх абмежавальных мер ён адзначыў выключэнне спартыўнай зброі са зброевага эмбарга.
Кіраўнік МЗС таксама вітаў намеры ЕС пашыраць адносіны з Беларуссю і паставіць іх на структураваную аснову.