Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Стд 2016

Беларусь з аптымізмам ацэньвае пачатак рэалізацыі плана дзеянняў паміж Іранам і "шасцёркай" па ядзернай праграме

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з аптымізмам ацэньваюць пачатак практычнай рэалізацыі Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў (СУПД) паміж Іранам і "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў па іранскай ядзернай праграме (Вялікабрытанія, Германія, Кітай, Расія, ЗША, Францыя). Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь падтрымлівае намаганні Ірана і "шасцёркі" міжнародных пасрэднікаў па зняцці санкцый з Ісламскай Рэспублікі Іран і стварэнні спрыяльнай міжнароднай абстаноўкі, адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Перакананы ў тым, што выкананне бакамі ў поўным аб'ёме СУПД будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднай бяспекі, рэжыму нераспаўсюджвання, стане дзейсным укладам у падтрымку стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне", - гаворыцца ў заяве.

На думку беларускага боку, уступленне ў сілу СУПД з'яўляецца наглядным прыкладам адсутнасці альтэрнатывы дыялогу і дыпламатычным формам вырашэння складаных міжнародных праблем і супярэчнасцей.

Зняцце санкцый у адносінах да Ірана адкрывае новыя перспектывы для далейшага развіцця беларуска-іранскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, перакананы ў МЗС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі