Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2016

Беларусь хоча ў асобе Афрыканскага саюза знайсці правадніка ў развіцці супрацоўніцтва з кантынентам

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў асобе Афрыканскага саюза знайсці правадніка ў развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з гэтым кантынентам. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч па выніках перагавораў у Мінску са старшынёй Камісіі Афрыканскага саюза Нкасазанай Даламіні-Зума, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта магчымасць абмеркаваць узаемаадносіны Беларусі з усім Афрыканскім кантынентам. Нам патрэбна структура, якая дапамагла б нам арыентавацца. Там вялікая колькасць краін. Зразумела, мы не можам усюды адкрываць пасольствы. І нам патрэбны нехта, хто вёў бы нас па Афрыцы, - сказаў Аляксандр Міхневіч. - Мы знаходзім узаемаразуменне ў асобе старшыні камісіі Афрыканскага саюза. Яны гатовы аказваць нам садзейнічанне - інфармаваць аб тэндарах, напрамках, магутных праектах, іншых магчымых сферах супрацоўніцтва".

Паводле слоў першага намесніка міністра, гандлёвы абарот Беларусі з афрыканскімі краінамі цяпер складае каля $900 млн, што абсалютна не адпавядае патэнцыялу і магчымасцям абодвух бакоў. Больш таго, напрамкі, якія выбірае Афрыканскі кантынент у сваім развіцці, вельмі блізкі Беларусі. "Гэта энергаэфектыўнасць, развіццё інфраструктуры, адукацыі, выкарыстанне нацыянальных прадуктаў і мінеральных рэсурсаў, развіццё сельскай гаспадаркі. Усюды мы маем вопыт, дасягненні, і мы гатовы падставіць плячо нашым афрыканскім сябрам. Цяпер важна ўсё гэта правільна арганізаваць", - расказаў Аляксандр Міхневіч.

Ён дадаў, што цяпер ідзе актыўны дыялог па канкрэтных напрамках супрацоўніцтва, у тым ліку пастаўкі ў афрыканскія краіны аграпрамысловай тэхнікі і тэхналогій, абмяркоўваюцца магчымасці прыцягнення большай колькасці студэнтаў для атрымання адукацыі ў Беларусі, супрацоўніцтва ў ахове здароўя.

Аляксандр Міхневіч таксама адзначыў супадзенне поглядаў Беларусі і Афрыканскага саюза па многіх пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках ААН, Руху недалучэння, па тэматыцы правоў чалавека.

У сваю чаргу Нкасазана Даламіні-Зума падкрэсліла, што Беларусь мае вялікі патэнцыял, вопыт і веды ў самых розных сферах ад адукацыі да сельскай гаспадаркі. "У Афрыцы шмат неапрацаваных зямель, і мы хацелі б нарасціць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Цяпер афрыканскія краіны імпартуюць каля 83 працэнтаў прадуктаў харчавання, у той час як на кантыненце ёсць усе магчымасці для развіцця сельскай гаспадаркі. І мы хацелі б скарыстацца вопытам Беларусі, выкарыстоўваць вашы тэхналагічныя напрацоўкі для таго, каб забяспечыць неабходную вытворчасць сельгаспрадукцыі", - сказала старшыня камісіі Афрыканскага саюза.

Акрамя таго, Афрыка цяпер імкнецца развіваць інфраструктуру ў сферы водных рэсурсаў, транспарту, вытворчасці электраэнергіі з акцэнтам на аднаўляльныя крыніцы. Добрыя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння ёсць і ў сферах індустрыялізацыі, распрацоўкі радовішчаў мінеральных рэсурсаў, гандлі. "Беларусь можа стаць надзейным партнёрам для афрыканскіх краін. Патэнцыял супрацоўніцтва з Беларуссю вельмі вялікі", - падкрэсліла Нкасазана Даламіні-Зума.

Яна дадала, што афрыканскія краіны маюць з Беларуссю гістарычныя сувязі яшчэ з часоў СССР. "Беларусь і іншыя краіны паказалі, што з'яўляюцца сябрамі не толькі ў добрыя часы, але і ў дрэнныя", - дадала старшыня камісіі Афрыканскага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі