Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Май 2019

Беларусь выступае за пераадоленне супярэчнасцей паміж ЕС і Расіяй - Макей

Беларусь выступае за пераадоленне супярэчнасцей паміж ЕС і Расіяй - Макей
Фота з архіву

14 мая, Брусель /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за пераадоленне супярэчнасцей паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канфрантацыі і супярэчнасці, якія прадаўжаюцца паміж Усходам і Захадам, паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам - праблема для нас, таму што мы знаходзімся паміж двума буйнымі лагерамі. Мы пакутуем ад гэтай канфрантацыі і хацелі б яе пазбегнуць", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, для пераадолення супярэчнасцей паміж буйнымі блокамі Беларусь выступае за інтэграцыю інтэграцый. "На наш погляд, яна магла б нейкім чынам аб'яднаць два інтэграцыйныя працэсы ў нашым рэгіёне - еўразійскі і еўрапейскі", - дадаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі