20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас уручыў паўнамоцтвы выканаўчаму сакратару Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (АДУЗЯВ) Ласіна Зерба. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
У ходзе размовы з кіраўніком сакратарыята камісіі Андрэй Дапкюнас падкрэсліў важнасць работы Падрыхтоўчай камісіі АДУЗЯВ для захавання міжнароднага міру і бяспекі.
Акрамя таго, беларускі дыпламат пацвердзіў паслядоўную падтрымку Беларуссю працэсу ўніверсалізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і яго хутчэйшага ўступлення ў сілу.