15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда з Днем Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць шматгадовае, паслядоўнае і надзейнае партнёрства з Індыяй, ганарыцца духоўнай блізкасцю двух народаў, агульнай для беларусаў і індыйцаў прыхільнасцю да ідэалаў міру і салідарнасці.
"Упэўнены, што пастаянны дыялог Мінска і Нью-Дэлі, заснаваны на прынцыпах павагі і разумення, будзе і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму практычнаму ўзаемавыгаднаму двухбаковаму супрацоўніцтву", - гаворыцца ў віншаванні.