29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выказвае сур'ёзную заклапочанасць эскалацыяй насілля паміж ізраільцянамі і палесцінцамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, адказваючы на пытанне аб тым, як ацэньвае беларускі бок цяперашняе развіццё сітуацыі на палесціна-ізраільскім напрамку.
"Мы падзяляем ацэнкі развіцця сітуацыі і падыходы, выказаныя ў заяве блізкаўсходняга "квартэта" міжнародных пасрэднікаў ад 23 кастрычніка 2015 года. Эскалацыя насілля, якая прадаўжаецца ўжо больш за месяц паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, не можа не выклікаць сур'ёзную заклапочанасць. Любыя тэрарыстычныя, насільныя дзеянні заслугоўваюць рашучага асуджэння", - падкрэслілі ў прэс-службе.
"Мы лічым, што абодва бакі канфлікту павінны дапоўніць меры па выключэнні правакацый узгодненымі пры ўдзеле "квартэта" крокамі па выхадзе з цяперашняга перагаворнага тупіка з мэтай дасягнення ўрэгулявання на існуючай міжнародна-прававой аснове, уключаючы адпаведныя рэзалюцыі ААН і раней заключаныя пагадненні", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.