14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вітае дамоўленасці па іранскай ядзернай праграме, дасягнутыя "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў і Іранам у Вене. Аб гэтым сказана ў заяве беларускага МЗС, паведамляе БЕЛТА.
"Знаходжанне кампрамісу па гэтым пытанні ўмацоўвае міжнародную бяспеку, не парушаючы існуючага ў Ірана права на развіццё мірнай ядзернай энергетыкі, і з'яўляецца яскравым сведчаннем магчымасці вырашэння палітычнымі і дыпламатычнымі сродкамі нават самых складаных міжнародных крызісаў", - гаворыцца ў заяве.
У МЗС выказалі надзею, што бакі змогуць пераадолець магчымыя ўнутрыпалітычныя перашкоды на шляху імплементацыі надзейнага вырашэння і не дапусцяць зрыву за кошт невыканання ўзаемных абавязацельстваў.
Як падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, канчатковае ўрэгуляванне рознагалоссяў па іранскай ядзернай праграме і зняцце санкцый з Тэгерана будуць садзейнічаць павышэнню даверу, умацаванню рэжыму нераспаўсюджвання, а таксама забеспячэнню міру і стабільнасці ў рэгіёне і за яго межамі.