Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2016

Беларусь у час старшынства ў ЦЕІ ўдзеліць увагу пытанням развіцця транзіту і лагістыкі

13 снежня, Сараева /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у час старшынства ў Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) у 2017 годзе ўдзеліць увагу пытанням паляпшэння транзітнага патэнцыялу і развіцця лагістычных сістэм у краінах - удзельніцах аб'яднання. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін - удзельніц ЦЕІ, якое праходзіць у Сараеве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер удзяліць асаблівую ўвагу развіццю сумяшчальнасці ў рэгіёне, падтрымцы ўстойлівага эканамічнага развіцця, далейшаму пашырэнню сеткі міжнародных кантактаў ЦЕІ, - расказаў Андрэй Кабякоў. - У прыватнасці, мы хочам больш адрасна папрацаваць над развіццём лагістычнай інфраструктуры як ключавым фактарам гандлю, эканамічнага росту і стабільнасці".

На думку кіраўніка беларускага ўрада, краінам ЦЕІ неабходна сумесна паспрабаваць знайсці рашэнні для ліквідацыі існуючых "вузкіх месц" у транспартнай інфраструктуры, паляпшэння транзітных магчымасцей і лагістычных ланцужкоў, больш шырокага ўкаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій і рашэнняў.

Таксама Беларусь мае намер прадоўжыць пачынанні баснійскага старшынства па падтрымцы працэсу рэфармавання ЦЕІ, які важны для адаптацыі напрамкаў яе дзейнасці і праектнага інструментарыю да агульных патрэбнасцей у новых рэгіянальных умовах. "Беларусь гатова ўнесці свой уклад у гэты працэс, у тым ліку ў рамках распрацоўкі новага плана дзеянняў ЦЕІ на перыяд да 2020 года", - падкрэсліў ён.

Беларусь адкрыта для ўсебаковага і канструктыўнага супрацоўніцтва з усімі краінамі ЦЕІ. "Маем намер поўнасцю выкарыстаць гэту дадатковую магчымасць для інтэнсіфікацыі нашага ўзаемадзеяння ў рамках рэгіёна, у тым ліку на пляцоўках мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў Беларусі ў 2017 годзе", - падагульніў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі