Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2016

Беларусь у 2016 годзе адкрые пасольства ў Грузіі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2016 годзе адкрые пасольства ў Грузіі. Адпаведную пастанову нумар 43 ад 21 студзеня 2016 года прыняў Савет Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"У адпаведнасці з пунктам 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах, зацверджанага ўказам нумар 247 ад 9 ліпеня 1996 года, Савет Міністраў пастанаўляе адкрыць у 2016 годзе пасольства Рэспублікі Беларусь у Грузіі", - гаворыцца ў пастанове.

Міністэрству фінансаў даручана фінансаваць расходы на адкрыццё і ўтрыманне пасольства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі