Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Кст 2016

Беларусь скарыстаецца вопытам Азербайджана ў правядзенні Еўрапейскіх гульняў

21 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь скарыстаецца вопытам Азербайджана ў правядзенні Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана Чынгізам Гусейнзадэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам вельмі важны ваш вопыт", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён пры гэтым адзначыў, што перасягнуць Азербайджан нікому не ўдасца. "Мой сябар Ільхам (Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. - Заўвага БЕЛТА) устанавіў такую планку!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Кожны хоча правесці (гульні. - Заўвага БЕЛТА) на самым высокім узроўні, і мы шукалі пэўны алгарытм правядзення такіх гульняў. Лічу, што мы зробім іх душэўнымі, зробім іх для спартсменаў", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі ёсць практычна ўся неабходная інфраструктура для Еўрапейскіх гульняў. "Мы яе, калі трэба, прывядзём у парадак, хоць яна ў добрым стане. Штосьці новае пабудуем, штосьці адрамантуем, мадэрнізуем", - адзначыў ён.

Прэзідэнт таксама выказаў думку, што правядзенне такіх вялікіх міжнародных спартыўных спаборніцтваў дае дадатковы імпульс развіццю краіны як у спорце, так і з пункту гледжання прыцягнення турыстаў, развіцця эканомікі.

У сваю чаргу Чынгіз Гусейнзадэ павіншаваў беларускі бок з прынятым рашэннем аб правядзенні Еўрапейскіх гульняў. "Гэта вельмі вялікая радасць для нас", - сказаў ён, адзначыўшы, што пасля першых Еўрапейскіх гульняў у Баку далейшы лёс гэтых спартыўных спаборніцтваў быў крыху няясным.

Чынгіз Гусейнзадэ таксама ўручыў Прэзідэнту Беларусі алімпійскі ордэн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі