Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Стд 2017

Беларусь разлічвае на пашырэнне ўзаемадзеяння з Манголіяй у розных фарматах

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на пашырэнне ўзаемадзеяння з Манголіяй у двухбаковым і шматбаковым фарматах. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мінулую чвэрць стагоддзя нашы краіны вялі даволі канструктыўны дыялог, заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства, ствараючы трывалую аснову для далейшага паслядоўнага ўмацавання двухбаковых сувязей", - гаворыцца ў пасланні.

У ім таксама адзначаецца, што Беларусь і Манголія маюць падобныя погляды па многіх актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. "Гэта добрая перадумова для пашырэння ўзаемадзеяння ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі знешнепалітычных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Манголіі пытанні, важныя для нашых краін і міжнароднай супольнасці, будуць і ў далейшым эфектыўна вырашацца, а беларуска-мангольскія адносіны - плённа развівацца на карысць народаў нашых дзяржаў", - адзначыў міністр.

Як паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, у ходзе сустрэчы пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Манголіі Дамдзінсурэнгійн Даваасурэнам адбыўся абмен пасланнямі міністраў замежных спраў з нагоды 25-годдзя дыпадносін. На сустрэчы абмеркаваны таксама актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і ўзаемадзеянне Беларусі і Манголіі ў міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі