Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2016

Беларусь разглядае магчымасць пашырэння свайго дыппрадстаўніцтва ў Швецыі ў 2017 годзе

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае магчымасць пашырэння свайго дыппрадстаўніцтва ў Швецыі ў 2017 годзе, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На гэты момант у Швецыі знаходзіцца часовы павераны ў справах Беларусі. Беларускі пасол у скандынаўскай краіне ў гэтым годзе дакладна не з'явіцца, паколькі неабходна ўладзіць вялікую колькасць, у тым ліку і арганізацыйных, пытанняў. Магчымасць пашырэння дыппрадстаўніцтва разглядаецца ўжо з перспектывай на 2017 год, сказала Алена Купчына.

"Спадзяюся, што ў Швецыі будзе функцыянаваць паўнацэннае пасольства Беларусі. Гэта значыць - пасол, калі будзе адпаведнае рашэнне, і некалькі дыпламатаў", - удакладніла яна.

Характарызуючы адносіны Беларусі і ЕС, намеснік міністра адзначыла, што працэс нармалізацыі адносін прадаўжаецца. "Беларускі бок у гэтым вельмі зацікаўлены, і, лічым, што ЕС таксама", - рэзюмавала Алена Купчына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі