Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Ліс 2023

Беларусь ратыфікавала мемарандум аб уступленні ў ШАС

Беларусь ратыфікавала мемарандум аб уступленні ў ШАС
Фота з архiва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала мемарандум аб абавязацельствах рэспублікі для атрымання статусу дзяржавы - члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Закон нумар 313-З ад 27 лістапада 2023 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Законапраект прыняты Палатай прадстаўнікоў 1 лістапада 2023 года, адобраны Саветам Рэспублікі 22 лістапада 2023 года.

Савету Міністраў даручаецца прыняць меры, неабходныя для афармлення ўдзелу Беларусі ў мемарандуме.

У прыватнасці, Беларусь бярэ на сябе абавязацельствы захоўваць мэты і прынцыпы Хартыі ШАС ад 7 чэрвеня 2002 года, палажэнні Дагавора аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве дзяржаў - членаў ШАС ад 16 жніўня 2007 года, а таксама міжнародных дагавораў і дакументаў, прынятых у рамках ШАС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі