Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2020

Беларусь прыпыняе дыялог па правах чалавека з Еўрапейскім саюзам - Макей

Беларусь прыпыняе дыялог па правах чалавека з Еўрапейскім саюзам - Макей

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыпыняе дыялог па правах чалавека з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 17 лістапада ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Асобныя краіны спрабуюць крытыкаваць нас па пытаннях правоў чалавека, па пытаннях дэмакратыі. І ўсё гэта абсалютна штучна палітызавана. Мы бачым гэта на прыкладзе таго ж Савета па правах чалавека ААН і шэрага іншых арганізацый, - сказаў кіраўнік беларускага МЗС. - Мы не бачым сэнсу далей прадаўжаць з Еўрапейскім саюзам дыялог па правах чалавека. І мы прыпыняем гэты дыялог да таго часу, пакуль ЕС не прыме рашэнне аб змяненні палітыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, якія на гэтым этапе прынялі рашэнне замарозіць праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю".

Уладзімір Макей таксама падкрэсліў: "Мы не бачым асаблівага сэнсу працаваць паўнацэнна ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Усе гэтыя меры з'яўляюцца толькі адказам на тыя дэструктыўныя крокі, якія зрабілі нашы еўрапейскія партнёры ў адносінах да Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі