Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2016

Беларусь прыме ўдзел у саміце Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў у чэрвені

26 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў прыме ўдзел у пасяджэннях саміту Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў у час свайго візіту ў Рэспубліку Куба 2-5 чэрвеня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час свайго візіту на Кубу Яўген Шэстакоў правядзе двухбаковыя кансультацыі па палітычных і гандлёва-эканамічных пытаннях з кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы. Акрамя гэтага, на палях саміту намеснік міністра правядзе перагаворы з дэлегацыяй Мексікі.

Беларусь атрымала статус наглядальніка ў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў у студзені 2016 года.

Візіт Яўгена Шэстакова прызначаны садзейнічаць пашырэнню ўзаемадзеяння Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. "Куба - стратэгічны знешнепалітычны партнёр Беларусі на міжнароднай арэне і адзін з важнейшых саюзнікаў у Заходнім паўшар'і", - нагадаў Дзмітрый Мірончык. Цяпер дасягнуты значныя поспехі ў развіцці двухбаковых сувязей Беларусі і Кубы, створана шырокая інфраструктура міждзяржаўных кантактаў, ажыццяўляецца міжпарламенцкі дыялог, сфарміравана значная дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі