Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Кст 2018

Беларусь прыме ўдзел у назіранні за вучэннямі НАТА

Беларусь прыме ўдзел у назіранні за вучэннямі НАТА
Фота defence.az

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у назіранні за вучэннямі НАТА Trident Juncture 2018 ("Адзіны трызубец-2018"), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Згодна з Венскім дакументам 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі прадстаўнік Узброеных Сіл Беларусі прыме ўдзел у назіранні за шматнацыянальным вучэннем аб'яднаных узброеных сіл дзяржаў - членаў НАТА і краін-партнёраў "Адзіны трызубец-2018".

У абаронным ведамстве нагадалі, што Венскі дакумент прадугледжвае, што краіны - удзельніцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе абавязаны загадзя інфармаваць адзін аднаго аб запланаваных вучэннях, а таксама запрашаць на іх наглядальнікаў з усіх іншых краін АБСЕ, калі колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць, складае або перавышае 13 тыс. чалавек.

Як паведамлялася, у Trident Juncture 2018 прымуць удзел амаль 50 тысяч ваеннаслужачых з 31 краіны. Вучэнні пройдуць з 25 кастрычніка па 7 лістапада ў Нарвегіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі