Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2015

Беларусь прэзентуе свой гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял у Пакістане

2 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прэзентуе свой гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял у Пакістане. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя праходзіць у час візіту 1-3 красавіка ў Пакістан дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова. Мэтай паездкі з'яўляецца актывізацыя двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім коле пытанняў з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя адносіны.

У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў, шэрага міністэрстваў і прадпрыемстваў-экспарцёраў. Праграмай прадугледжаны сустрэчы і перагаворы беларускай дэлегацыі ў Міністэрстве замежных спраў, Міністэрстве прамысловасці і вытворчасці, Міністэрстве закону, юстыцыі і правоў чалавека, Міністэрстве нафты і прыродных рэсурсаў, Міністэрстве навукі і тэхналогій, Міністэрстве інфармацыі, тэлерадыёвяшчання і нацыянальнай спадчыны Пакістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі